



|
Анонс Разнастайныя тэмы, якія датычацца праслаўленьня, ты знойдзеш на форуме праекта DVA. Заходзь на форум, каб зразумець, што ты не адзіны, чыё сэрца прагне прыносіць славу і радасьць сэрцу Бацькі.
|

|

| 


|


| 
Мы атрымліваем шмат э-мэйлаў і пытаньняў. Зразумела, кожны ліст адрозніваецца адзін ад аднаго, як і людзі, якія іх пішуць. Але мы бачым пытаньні, якія ўзьнікаюць найбольш часта. Наступны сьпіс пытаньняў і адказы на іх - гэта нашая спроба адказаць на некаторыя пытаньні, якія, магчыма, узніклі і ў вас.
Калі Вы хочаце дадаць сваё пытаньне да гэтага сьпіса - звяртайцеся да нас па E-Mail
1.
"З якой вы царквы?"
2. "Што азначае вашая назва?"
3.
"Калі і дзе можна патрапіць на ваш канцэрт?"
4. "Я хачу быць хрысьціянскім выканаўцам. З чаго мне неабходна пачаць?"
5. "Хачу ваш дыск з аўтографамі"
6. "Колькі чалавек у гурце DVA?"
7. "Вы сапраўды чытаеце э-мэйлы?"
8. "Як з вамі скантактавацца?"
9. "Калі з вамі можна пагутарыць у чаце?"
10. "Як вы прыйшлі да Бога?"
11. "Дзе можна набыць ваш дыск?"
12. "Ці можна набыць відэа са служэньнем праслаўленьня з вашым удзелам?"
13. "Дзе можна знайсьці іншыя сайты аб праекце DVA?"
14. "Дзе знайсьці фотаздымкі вашага гурта?"
15. "Дзе можна знайсьці сьпеўнік з песьнямі праслаўленьня па-беларуску?"
16. "Магчыма лі атрымаць\заказаць "мінусоўкі" вашых песень?"
17. "Як з вамі пазнаёміцца бліжэй?"
18. "А вы навучаліся ў музычных установах?"
1. "З якой вы царквы?"
"Зараз мы ў розных цэрквах. Эндрус у царкве Езуса Хрыста г. Мінска, а Сонік у 2002 годзе выйшаў з царквы Езуса Хрыста, каб далучыцца да каманды, якая пачала новую царкву у г. Жодзіна, царкву "Сьвятой Тройцы"."
Наверх
2. "Што азначае вашая назва?"
"DVA"? Гучыць вельмі па-заходнему - Ды-Ві-Эй, альбо, вельмі нават проста - ДВА. Сэнс назвы: Бог і я."
Наверх
3. "Калі і дзе можна патрапіць на ваш канцэрт?"
"Праект "DVA" ствараўся як студыйны. Мы не плануем канцэртнай дзейнасьці."
Наверх
4. "Я хачу быць хрысьціянскім выканаўцам. З чаго мне неабходна пачаць?"
"Калі мы пачыналі, то не планавалі нечага дасягаць. Проста былі на тым месцы, куды нас паставіў Бог. Так, напрыклад, мы вялі праслаўленьне на падлеткавым служэньні "Царскія Дзеці" у царкве Езуса Хрыста г. Мінска з 1999 па 2002. Потым, мы працягвалі рабіць крок за крокам у тым накірунку, які Бог адкрываў нам. У 2004 годзе Бог, праз прароцтва прагаварыў нам, што Ён дасьць нам новыя песьні і Ён хоча, каб у наступныя 3 гады мы запісалі некалькі альбумаў праслаўленьня. Мы так і зрабілі і, ўжо ў ліпні, была запісана першая песьня нашага альбуму! Цяжкая, да і няўдзячная праца - даваць прапановы іншым, таму мы проста прапануем цябе шукаць Бож'ю волю кожны дзень і быць верным у тым, што Ён дае цябе сеньня і, у правільны час, ты патрапіш туды, дзе Бог жадае бачыць цябе. І, нават калі здарыцца, што гэта ня будзе звязана з музыкай - ты ўсё роўна будзеш шчаслівы."
Наверх
5. "Хачу ваш дыск з аўтографамі"
"З роспісамі праблема... Пашпартысткі па гэты час смяюцца..."
Наверх
6. "Колькі чалавек у гурце DVA?"
"У запісы альбуму удзельнічала 15 чалавек. На пытаньні адказваюць два - Сонік і Эндрус.
Наверх
7. "Вы сапраўды чытаеце э-мэйлы?"
"Чужыя - ніколі. Вашыя - да дзір у маніторы.:)"
Наверх
8. "Як з вамі скантактавацца?"
"Пасылкі і каштоўныя бандэролі дасылайце па адрасе: DVA, П/А Лясное 6-50, 223052, Мінск, Беларусь, з падзякай звяртайцеся да Госпада, а крытыку на мыла :) dvaworship.AT.tut.by дзе AT=@."
Наверх
9. "Калі з вамі можна пагутарыць у чаце?"
"Было б добра пагутарыць. Таму абяцаем калі-небудзь гэта ажыцявіць, аб чым вас абавязкова праінфармуем на DvaWorship.com"
Наверх
10. "Як вы прыйшлі да Бога?"
Sonic: "Па-мойму 1995 год не адрозьнiваўся чымсьцi ў мiравой гiсторыi. Звычайны прырост, звычайнае зьмяньшэньне насельнiцтва… Я думаў аб вучобе, аб жыцьцi - анiчога асаблiвага. Я быў "азiночкай", нейкай белай варонай сярод сяброў. Мяне гэта нават задавальняла, ня гледьзячы на тое, што я й заставаўся адзiн. Раптам ноччу, напэўна ўва сьне, мне прысьнiўся Бог. Ён быў такi велiчны, а сон такiм рэялiстычным, што мне стала жахлiва. Увесь наступны дзень дома я шукаў Бiблiю, найшоў, адчынiў - нiчога не зразумеў. Потым мне трапiла дзiцячая Бiблiя - чытаў бяз перапынку! Праз некалькi месяцаў маiх бацькоў запрасiлi ў царкву, яны ўзялi i мяне. З таго моманту я й пачаў жыць! Сэнсам жыцьця лiчу зносiны з Богам. Усё астатнее па зьместу заўсёды будьзе пад нумерам DVA. :)"
Эндрус: "Я памятаю, як прысьвяціў сваё жыцьцё Богу ў малітве. Гэта адбылося на эвангелізацыйным служэньні ў царкве Езуса Хрыста г. Мінска з удзелам аднаго амерыканскага прапаведніка, калі мне было яшчэ 18 год. На гэта служэньне мяне запрасіў мой сябр, з якім я навучаўся у школе. Я памятаю, як прапаведнік чытаў з кнігі Адкрыцьця 3-га разьдзелу 18-га верша: "Вось Я (Езус) стаю каля дьзвяры й стучуся: калі хто пачуе голас мой і адчыніць дзверы, Я ўвайду да яго і буду вячэраць з ім і ён са Мной..." Я ведаў, што у той момант Бог зьвяртаўся з гэтымі словамі да майго сэрца. Я зразумеў як моцна Бог любіць мяне. Я ўжо ня мог сядзець на месцы... У той жа вечар я аддаў сваё жыццё Богу. Гэта было самае лепшае рашэньне ў маім жыцці."
Наверх
11. "Дзе можна набыць ваш дыск?"
"Па-першае, патрабуйце дыскі ў сваёй царкве. Па-другое, шукайце у хрысьціянскіх магазінах у Маскве, Піцеры, Кіеве. Па-трэцяе, звяртайцеся да распаўсюджваннікаў у свіх краінах. Хутка мы разьмесьцім тут іх адрасы."
Мы таксама працуем над тым, каб альбум можна было таксама замовіць у анлайн-крамах.
Наверх
12. "Ці можна набыць відэа са служэньнем праслаўленьня з вашым удзелам?"
"Запіс відэа ў нашых бліжэйшых планах. Сачыце за абвесткамі на сайце dvaworship.com"
Наверх
13. "Дзе можна знайсьці іншыя сайты аб праекце DVA?"
"Шукайце ў пошукавых сістэмах, такіх як: Alta Vista (http://www.altavista.com), Lycos
(http://www.lycos.com), Inktomi/HotBot
(http://www.hotbot.com), Yahoo (http://www.yahoo.com) і іншых."
Наверх
14. "Дзе знайсьці фотаздымкі вашага гурта?"
"Пакуль што нідзе, так як мы "віртуальны" праект і не жадаем рэклямаваць нашыя твары."
Наверх
15. "Дзе можна знайсьці сьпеўнік з песьнямі праслаўленьня па-беларуску?"
"Царква Яна Прадвесьніка г. Мінску, выдавала такі сьпеўнік."
Наверх
16. "Магчыма лі атрымаць\набыць "мінусоўкі" вашых песень?"
Так, магчыма запампаваць мінусоўкі настыпных песень на сайце http://www.mperia.com/
- Отец любви
- Абба Ойча
- Ты вядзi за Сабой
- Ты как небо
- Слова Тваё
- Прикоснуться к небесам
- В тайном месте с Тобой
- Госпад мой
Каб запампаваць адзін трэк ці цалкам альбум, вам будзе неабходна заплаціць па 1.50 USD за песьню ці 10 USD за ўсе, магчымыя для запампаваньня мінусоўкі.
Наверх
17. "Як з вамі пазнаёміцца бліжэй?"
"Мы плянуем у бліжэйшы час адкрыць форум на dvaworship.com. Там і будзем знаёміцца. Дамовіліся?"
Наверх
18. "А вы навучаліся ў музычных установах?"
"За плячыма музычная школа і кансерваторыя. Нас толькі зьдзіўляе колькасьць людзей, якія нас аб гэтым пытаюць... Таму, у мэтах абароны рэпутацыі устаноў, мы ня будзем іх канкрэтызаваць.".
Наверх
|

|
|

|