DVA










Аб праекце | Афіцыйныя звесткі

На гэтай старонцы Вы зможаце знайсьці інфармацыю аб праекце, мэтах, бычаньні і ўдзельніках праекта.  



Патрабуйце альбум DVA ў сваёй царкве з 28-га мая 2005!



Аб праэкце
Музыка
Запампаваць
Пытаньні
Спасылкі
Гасьцёўня


Анонс

Разнастайныя тэмы, якія датычацца праслаўленьня, ты знойдзеш на форуме праекта DVA. Заходзь на форум, каб зразумець, што ты не адзіны, чыё сэрца прагне прыносіць славу і радасьць сэрцу Бацькі.







Продажа сим авто в Москве

мгу высшее








    Проект DVA

    "Дакрануцца да нябёсаў" - гэта прапанова далучыцца да нас тым, хто падзяляе наш жыцьцёвы прынцып. А гэты прынцып вельмі просты: жыць, каб праслаўляць Бога...

    У планах праекта выпуск маладзёвых студыйных альбумаў праслаўленьня на беларускай і расейскай мовах, першым з якіх з'яўляецца альбум "Дакрануцца да нябёсаў"...


    Факты і лічбы:

    Афіцыйная інфармацыя

    1. Альбум "Дакрануцца да нябёсаў" запісаны ў 2005 годзе на студыях "ONIX Records", "Novi Ierusalim studio", "Skat Records" г. Мінск, Беларусь.

    2. Альбум запісваўся на працягу 7-мі месяцаў.

    3. Музыкі 5-ці хрысьціянскіх гуртоў прынялі ўдзел у запісу альбума. Гэта такія гурты як: "Антывірус", "Псалмяры", "Новы Іерусалім", "FISH.BY", "OffLimits".

    4. У агульнай колькасьці ў запісу першага альбума праекта ўдзельнічала 15 чалавек.

    5. Мовы выкананьня: беларуская і расейская.

    6. Бюджет альбума склаў 3400 USD.

    7. Ініцыятары праекта "DVA" - Сонік і Эндрус.

    8. Альбум "Дакрануцца да нябёсаў" зьмяшчае 10 песень, аўтарства якіх належыць "DVA".

    9. СD вэрсія альбума "Дакрануцца да нябёсаў" зьмяшчае бонус-трэк "Мой Господь", які адсутнічае на касэце.


    Прэса Аб праекце

    Хрысьціянская музыка сёньня перажывае надзвычайны ўздым, аб чым сьведчыць выхад у сьвет новых альбумаў хрысьціянскай музыкі на постсавецкай прасторы. Адзін з самых заўважных праектаў праслаўленьня 2005 года, як нам бачыцца, стане маладзёвы альбум праслаўленьня "Дакрануцца да нябёсаў" беларускага праекта "DVA", у якім прынялі ўдзел музыкі розных мінскіх хрысьціянскіх гуртоў, такія як "Антывірус", "Псалмяры", "Новы Іерусалім", "FISH.BY" ды іншыя...



    Сонік: «Гэта ўсё, каб праславіць майго Творцу…»




    Інтэрвью

    "Возьми меня за руку, уведи меня с Собой. Тебе я отдал душу, я навеки твой..." Гэтыя словы літаральна "ўскочылі" ў маю галаву. Ствараць з Богам стала так лёгка... 



    Рэцэнзія:
    На альбум "Дакрануцца да нябёсаў" праекта "DVA"

    Шырокае распаўсюджаньне хрысьціянскай музыкі ў сучасным і моладзевым выглядзе адбылося не так даўно. Сёньня мы, звычайная рэч, знаходзім на паліцах музычных крамаў дыскі хрысьціянскіх гуртоў. Ствараецца нямала канцэптуальных праектаў. Некаторыя з іх выходзяць у вялікі сьвет і даносяць свае думкі да шырокага кола людзей. Адзін з такіх праектаў адзначае выхад свайго першага альбума. Яму і прысвячаецца гэта рэцэнзія.

    DVA - праект моладзевага праслаўленьня, ініцыятарамі якога з'яўляюцца Эндрус і Сонік. Яны і аўтары большасьці кампазіцый. "У запісе і стварэньні дэбютнага альбума таксама прымалі ўдзел музыканты разнастайных мінскіх хрысьціянскіх гуртоў, такіх як "Новы Іерусалім", "FISH.BY", "Псалмяры", "Антывірус", "OffLimits" і іншыя," - паведамляе афіцыйны сайт праекта DvaWorship.com. Іншыя? А чаму б не назваць? Над праектам працавалі Ільля Іваноў (гурт Псалмяры), Аляксандр Ляшчынскі (Барскі), Аляксандр Сазанаў, Стас Янчын, Ігар Капылоў (гурт "Новы Іерусалім"), Артур Мадатаў (гурт "FISH.BY"), Зьміцер Варэнік (гурт "Псалмяры"), Кастусь Гарачы, Марына Ляшчынская, Андрэй Латышэвіч (гурт "FISH.BY"), Руслан Быкаў (гурт "Антывірус"), Юля Ермалаева (гурт "OffLimits").

    Што адразу кідаецца ў вочы?

    Па-першае, альбум шматмоўны. Тут вы пачуеце як руска-, так і беларускамоўныя кампазіцыі. Па-другое, альбум мае дастаткова кантрастную стылістыку. І, нарэшце, па-трэцяе, ён па-сапраўднаму цікавы. Зусім сучаснае гучаньне, і, што немалаважна, дыск мае паўнаважкую якасную вокладку з тэкстамі ўсіх песьняў.

    Прапаную перайсьці да больш дэталёвага вывучэньня кампазіцый.

    1) "Отец любви" ("Бацька любові"). Першая кампазіцыя на дыске часьцяком дае першае ўражаньне пра ўсю пласьцінку. Своеасаблівая візітка. Прынамсі для чалавека, які ўпершыню даведаўся пра калектыў, калі ўзяў у рукі дыск. Уявім, што не знаёмы з ніводнай кампазіцыяй праекта "DVA". Такім чынам, слухаем. Кампазіцыя дакладна не абдзеленая гукамі бас-гітары. У "Отец любви" я б дадала крыху фарбы і напору ў голас. Мелодыя дастаткова цяжкая. Але, у прынцыпе, драйв і агульны напор усё кампенсуюць. Так, так, прыміце да ведама: менавіта гэтая кампазіцыя любімая ў саміх "DVAешнікаў". На першы погляд адчуваецца нязвыклае спалучэньне слоў праслаўленьня Бога з цяжкімі гукамі электрагітар. Але праходзяць імгненьні, і ... адчуваеш навізну і сьвежасць. Не! Не хачу сказаць, што "DVA" першымі ўвялі, прэзентавалі такі характар праслаўленьня. Проста з прычыны сталых паняцьцяў аб хрысьціянскай музыцы складана прызвычаіцца, што вось яна, на далоні, яе ўжо шмат. І кожны раз сухаеш, як у першы раз. Вышэйсказанае, натуральна, можна сказаць пра ўвесь альбум.

    2) "Abba Ojča". "Абба Ойча" - песьня, на мой погляд, вартая, але не такая яркая, як "Отец любви". Што тычыцца "Abba Ojca", то гэта самая раньняя з напісаных хлопцамі кампазіцый.

    3) "Ty viadzi za Saboj". Песьню "Ты вядзі за Сабой" апісваць не хочацца. Не таму, што дрэнная, а таму, што няма словаў. Адні эмоцыі. Хочацца падзяліцца сваімі думкамі і асацыяцыямі. Агромнісатая, бязмерная прастора... Белая адзеньне, якое сьлепіць вочы, павольныя крокі, якія вядуць па пустыні на яркае сьвятло... У твар дзьме цёплы вецер, да якога прыемна прыжмурваюцца вочы. Поўныя надзеі і слёз шчасьця вочы, якія вераць, усьмешка... Павольна падымаюцца рукі, і белая тканіна развяваецца ад ветру... Вельмі натхняльна.

    4) "Ты как небо" ("Ты як неба"). Першыя ноткі... Плаўна пераключаешся на наступную кампазіцыю (ёсьць час "ачухацца" пасля гіпнозу :). Рыф "Ты как небо" будзе паўтарацца на працягу ўсёй песьні. Чым ён мяне зацікавіў? Нешта такое крыху знаёмае, запамінальнае. Вось прыпеў, на мой погляд, добры. Такі ненавязлівы. Прыемнае мужчынскае двухгалосьсе.

    5) "Duch Śviaty". З усіх кампазіцый гэта мае самы вялікі кантраст у межах песьні. Першыя ноты ўводзяць у атмасферу X-files. Другія - тым больш: аж вельмі спалохалася такіх рэзкіх нечаканых гукаў. Запэўніваю: такі эфект будзе не толькі ў мяне. Не для слабанервовых фанатыкаў лірыкі. Гэта каб не спаць. Далей ужо неяк лягчэй будзе. Гітарныя пераборы, спакойны вакал - і зноў! Гучна, цяжка! Настрой-та, вядома, падыме :, да...

    6) "Słova Tvajo". Ну што ж... Падыйшлі да маёй САМАЙ любімай кампазіцыі на гэтым дыску - "Слова Тваё". Не меланхолік, але, калі пачула яе фрагменцік, скачаны з інета, закахалася. Усяго 40 секунд... І гэтага хапіла! Не ведаю, як каму... На мой пагляд, проста ШЫКОЎНА! Агульная працягласць песьні 5 хвілін. Але не кропелькі напругі. Хочацца паставіць на рыпіт (што я шматразова і рабіла) і слухаць, слухаць... Безумоўна, хіт. Павольна (!), заспакаяльна (вельмі прыемна, расслабляе), гітарныя пераборы, перкусія, сола, раяль.. Ідэальнае спалучэнне мелодыі, аранжыроўкі і голасу. Артур Мадатаў: выдатны вакал, вялікі дыяпазон голасу.

    7) "Прикоснуться к небесам" ("Дакрануцца да нябёсаў")... Ммм... Нешта такое модненькае паводле аранжыроўкі. Электронная апрацоўка голаса, скрэйчы... Яны, вядома, ёсць і ў іншых кампазіцыях. Але, прынамсі, тут, у пачатку песьні, вельмі ярка выражаны. Можна сказаць, візітоўка песьні. Вельмі прыемна саліста дапаўняе жаночы бэк-вакал. Але, на жаль, з усіх кампазіцый яна запомнілася менш за ўсё. Натуральна, без гэтага - ну ніяк. Але...

    8) "В тайном месте с Тобой" ("У тайным месцы з Табой"). Ёсьць песьні, якія хочацца чуць заўсёды. А ёсць, якія, калі пачуеш аднойчы, другі, здаецца, не будзеш асабліва імкнуцца. "В тайном месте с Тобой": уражвальнае мужчынскае шматгалосьсе, энергія, сіла, натхненьне... Быццам, і ёсць што сказаць, але нешта не закранула. Ужо прабачце... Па ходу ўзнікла асацыяцыя: чацвёра мужчын, схапіўшыся за рукі, нагінаючыся, ідуць быццам пад цяжарам, ідуць, цягнуць адзін аднога. Тонуць, але раскаяліся? Просяць дапамогі? Можа...

    9) "Pakajnaja psalma" - вельмі, на мой погляд, цікавая кампазіцыя. Спалучэньне трох стыляў: плаўныя меладычныя напевы ў стылі поп перарастаюць у рэп з добрай камп'ютарнай апрацоўкай. Прыпеў, як і павінен быць, дастаткова эмацыйны, адпаведна рок апрацоўцы. І такое чаргаваньне на працягу ўсёй песні.

    10) "Hospad moj". Мае асацыяцыі: заканчэньне сьвяточнага канцэрта, заключная песьня, артысты з усьмешкамі на тварах, са сьвечкамі ў руках сьпяваюць заключную песьню, толькі не напружлівую, не крыклівую, а ўзвышаную і расслабляльную. Наяўнасць жаночага і мужчынскага бэк-вакалу, які стварае добры фон. Арганныя гукі. Урачыста і міла. Уваходзіць у тройку маіх самых любімых кампазіцый. Асабіста мае меркаванне, але я ўпэўнена: "Госпад мой" вам спадабаецца.

    11) "Мой Господь" ("Мой Гасподзь"). О! Выдатная рэч. Падаруначак, па словах хлопцаў. Але дастанецца не ўсім. Чаму? Усіх рэчаў раскрываць не буду. Вось толькі даслухайце дзесяты трэк да канца, і ўсё зразумела стане. Трэк вельмі кантрастны на фоне іншых кампазіцый. "Ён не зусім упісваўся ў агульную канцэпцыю альбума," - кажа Эндрус. Куды яго ўпісаць? Ёсць жа такая цудоўная рэч, як BONUS. Туды і прыстроілі. Сонік дзеліцца: "Запіс гэтай песьні пакінуў у нас самыя цікавыя ўражанні". Ды і ўвогуле не песьня, а нейкі хадзячы прыкол (ужо прабачце за прастамоўе): гукі акардэона, "Ла-ла-лай" у прыпеве, такі немудрагелісты матыў. Пад гэтыя гукі хочацца раскачвацца ў такт музыцы, а такт вельмі цікавы. Пасьля праслухоўваньня дыску я яшчэ доўга напявала няхітрыя радкі прыпеву з запамінальным матывам. Запэўніваю: так стане з кожным, асабліва калі ўлічыць тое, што трэк на дыску апошні і запамінаецца лепш. Адна з самых цікавых штучак на дыску. Гэта праўда!..

    Ну вось, відаць, і ўсё. Для мяне. Спрабуючы пранікнуць і ўслухацца, заўважыць на першы погляд незаўважнае і падкрэсліць відавочнае, я з вялікім задавальненьнем працавала над гэтай рэцэнзіяй, канцэнтруючыся пераважна на пласьцінцы "Дакрануцца да нябёсаўаў" і пазбягаючы параўнаньняў з іншымі калектывамі. Усё пазнаецца ў параўнаньні, акрамя музыкі. Альбо вам гэта падабаецца, альбо - не. Мне, сапраўды, падабаецца. Нават вельмі. Альбум дастаткова шматпланавы па стылістыцы і гучаньні. І таму знайсьці нешта сваё тут зможа кожны. Мяккая лірыка, цяжкі рок, крыху рэпу...

    Што тычыцца тэкстаў, пра якія было не так шмат сказана, то гэта па-сапраўднаму шчырыя словы праслаўленьня і ўсхваленьня. Радкі кожнай песьні маюць сваё адценьне і накірунак, як і павінна быць; але аб'ядноўвае іх адно - прызнаньне велічы Бога. "Бог святы і прыгожы, няма нікога, хто быў бы такім вялікім, як Ён. Божай ласкай людзі жывыя, і мы падтрымліваем таго, хто шануе Госпада. Гэта прынцып, а праект "DVA" - гэта паклон Айцу і Госпаду Езусу Хрысту," - па словах Соніка, адного з "DVAешнікаў".

    Калі б мне трэба было ахарактарызаваць пласьцінку трыма словамі, то я б сказала: натхняльная, разнастайная і перспектыўная. Быць можа, перспектыва не ёсць мэта. Але скажу ад імя слухача: падабаецца. Працягласьць дыску каля 47 хвілін. За гэты час у вас ёсць магчымасьць пасуперажываць, расслабіцца, абдумаць, падзякаваць, павесяліцца і атрымаць асалоду... Гэта той няпоўны сьпіс пачуцьцяў, якія былі выкліканы ў мяне праслухоўваньнем кампазіцый. Так што, калі вы яшчэ не пасьпелі прыдбаць гэту пласцінку, то раю зрабіць гэта...

    P.S. Дарэчы, "Дакрануцца да нябёсаў" - гэта яшчэ не ўсё. У хлопцаў яшчэ безліч планаў. Для пачатку яны плануюць запісаць тое, што яшчэ не ўвайшло ў першы дыск. Паводле іх слоў, гаворка ідзе пра даволі вялікі аб'ём музыкі... Яны зьбіраюцца адбраць лепшае, прыбраць усе паўторы і выпусьціць толькі тры CD. "Нам падабаецца прыгожая замежная музыка. Таму мы будзем шукаць лепшыя варыянты, каб садраць і выпусціць максімальна якасны прадукт:," - прызнаўся Сонік. Але гэта ўсё пасьля, а пакуль мы будзем любіць і шанаваць "Дакрануцца да нябёсаў"...

    Вольга Палюшык, г.Брэст, Беларусь
    sunny105@mail.ru








DVA© 2005-2008. Усе правы абаронены

З пытаньнямі, звязанымі з праектам DVA
звяртайцеся па e-mail