





|


Аднойчы два маладых і вельмі творчых чалавекі з горада Мінска сабраліся разам і пачалі музычны праект. І назвалі яны яго вельмі проста "DVA". У планах праекта выпуск маладзёвых студыйных альбумаў праслаўленьня на беларускай і расейскай мовах, первым з якіх з'яўляецца альбум "Дакрануцца да нябёсаў"...
Навiны:
28.05.2006
Нам год! Прымаем віншаваньні. У гэты дзень роўна год таму выйшаў у сьвет наш першы альбум "Дакрануцца да нябёсаў".
30.03.2006
З сакавіка пачалася ратацыя песень праекта DVA на радыё QBS, Латвія. Сёньня ў 19.35 Вы можаце пачуць адну з песень праекта ў наўпроставым сеціва-эфіры радыёстанцыі. Абмеркаваць гэтую навіну Вы можаце на нашым форуме.
23.03.2006
Песьні DVA на EuroNews!!!! 23-го сакавіка ў эфіры тэлеканала EuroNews гучалі песьні "Ты як неба" і "Ты вядзі за Сабой" у праграме "No comment", прысьвечанай паслявыбарнай сітуацыі ў Беларусі й жыцьці намётавага мястэчка на Кастрычніцкім пляцы Менска. Запампаваць відэа Вы можаце
тут (6.7 МB). Абмеркаваць гэтую навіну на нашым форуме.
01.11.2005
Увага! З лістапада "адчынены" для вольнага запампаваньня ўсе чатыры даступныя для пампаваньня песьні ў разьдзеле запампаваць. Не губляйце магчымасьць атрымаць песьні DVA! Абмеркаваць песьні Вы заўсёды можаце на нашым форуме.
28.09.2005
Вельмі добрая навіна! Колькасьць паведамленьняў, пакінутых на нашым форуме дасягнула 1000! Гэта яскравае сьведчаньне, што форум жывы й патрабаваны. Заходзь на форум, каб зразумець, што ты не адзіны, чыё сэрца прагне прыносіць славу і радасьць сэрцу Бацькі.
 28.05.2005
28-га мая - афiцыйная дата выхаду альбума "Дакрануцца да нябёсаў" моладзевага праекта праслаўлення DVA! Мы прымаем вiншаваньнi ў сувязi з гэтай падзеяй! :) Знайсьцi альбум вы зможаце ў Мiнску па адрасе Бельскага 15 (ХДН) цi пытайце аб наяўнасьцi альбуму ў сваёй царкве. Па пытаньнях распаўсюджваньня ў сваiх гарадах i царквах звяртайцеся да нас па e-mail.
Рэцэнзія:
На альбум "Дакрануцца да нябёсаў"
Шырокае распаўсюджаньне хрысьціянскай музыкі ў сучасным і моладзевым выглядзе адбылося не так даўно. Сёньня мы, звычайная рэч, знаходзім на паліцах музычных крамаў дыскі хрысьціянскіх гуртоў. Ствараецца нямала канцэптуальных праектаў. Некаторыя з іх выходзяць у вялікі сьвет і даносяць свае думкі да шырокага кола людзей. Адзін з такіх праектаў адзначае выхад свайго першага альбума. Яму і прысвячаецца гэта рэцэнзія.
Што адразу кідаецца ў вочы? Па-першае, альбум шматмоўны. Тут вы пачуеце як руска-, так і беларускамоўныя кампазіцыі. Па-другое, альбум мае дастаткова кантрастную стылістыку. І, нарэшце, па-трэцяе, ён па-сапраўднаму цікавы. Зусім сучаснае гучаньне, і, што немалаважна, дыск мае паўнаважкую якасную вокладку з тэкстамі ўсіх песьняў.
Прапаную перайсьці да больш дэталёвага вывучэньня кампазіцый.
"Отец любви" ("Бацька любові"). Першая кампазіцыя на дыске часьцяком дае першае ўражаньне пра ўсю пласьцінку...
|

|
"Дакрануцца да нябёсаў"
- гэта прапанова далучыцца да нас тым, хто падзяляе наш жыцьцёвы прынцып. А гэты прынцып вельмі просты: жыць, каб праслаўляць Бога...
Сонік:
«Гэта ўсё, каб праславіць майго Творцу…»
Інтэрвью
 "Бог сьвяты і прыгожы, няма нікога, хто быў бы такім вялікім, як Ён. Божай ласкай людзі жывыя, і мы падтрымліваем таго, хто шануе Госпада. Гэта прынцып, а праект "DVA" - гэта паклон Айцу і Госпаду Езусу Хрысту...
Прэса аб праекце
Газета "Колокол"
"DVA" = Я І БОГ
Яны заяўляюць, што гэты праект - ахвяра Госпаду. Мэта праекта - праслаўляць Госпада ўсімі магчымымі спосабамі і сродкамі. Па іх словам праслаўленьне - стыль жыцця ўдзельнікаў праекта. Як ініцыятары праекта яны свядома сыходзяць са сцэны, каб існаваць віртуальна, і не быць знаёмымі асабіста. Слава іх праекта павінна дастацца Госпаду Езусу. Праграма праекта гучыць, па меншай меры, претенцыёзна. Хлопцы-удзельнікі сцвярджаюць, што ён унікальны па сваёй ісце. Акрамя запісу некалькіх студыйных альбумаў аўтарскага(!) праслаўлення ў планах удзельнікаў праекта шматлікія акцыі, змест якіх хлопцы трымаюць у найстрогім сакрэце. Так хто ж яны, удзельнікі і ідэйныя натхніцелі праекта "DVA"? Што яны прапагандуюць? Чаго дамагаюцца? Давайце спытаем аб гэтым іх саміх…
ProBoga.com: "Праслаўленьне на беларускам. Будзем слухаць?"
Апытаньне на украiнскiм форуме
Да, хоть сейчас. [66.67%]
Возможно, если музыка хорошая. [33.33%]
Не думаю.... [0.00%]
Только не на белорусском! [0.00%]
Сёньня на форуме:
Рэкляма на нашым сайце
Альбумы праслаўленьня і анонсы вечароў праслаўленьня мы разьмесьцім БЯСПЛАТНА!
|

|

|